навіны

У Венесуэлу напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў прыляцеў Раман Галоўчанка

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Ён прыбыў выказаць Мадуру «цвёрдую і непахісную падтрымку».

Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка з афіцыйным візітам наведвае Венесуэлу, дзе праз два тыдні маюць адбыцца прэзідэнцкія выбары.
Як паведамляе БелТА, прэмʼер-міністр Раман Галоўчанка сустрэўся з міністрам замежных справаў Венесуэлы Іванам Хілем.


,,

«У некаторым родзе гэты візіт асаблівы. Па-першае, гэта першы візіт у Венесуэлу на ўзроўні кіраўніка беларускага ўрада. Па-другое, ён праходзіць напярэдадні грандыёзнай падзеі ў палітычным жыцці Венесуэлы – выбараў прэзідэнта краіны», – падкрэсліў прэмʼер.


Галоўчанка заявіў, што ў рамках візіту плануецца не толькі абмеркаваць увесь комплекс пытанняў у гандлёва-эканамічнай сферы, «але і выказаць нашу цвёрдую і непахісную падтрымку» прэзідэнту Венесуэлы Нікалясу Мадуру, а таксама «перадаць шчырыя і цёплыя словы падтрымкі» ад Аляксандра Лукашэнкі.
Галоўчанка выказаў спадзеў, што падчас візіту будуць дасягнуты новыя дамоўленасці, а таксама прыняты новыя рашэнні, якія дапамогуць Беларусі і Венесуэле палепшыць паказнікі ва ўзаемным гандлі і вырашыць пытанні па функцыянаванню некаторых прамысловых праектаў, што закладаліся яшчэ пры Уга Чавесе.


,,

«Мы з вялікім нецярпеннем чакаем візіту ў Беларусь Нікаляса Мадуры. Разлічваем, што пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах адной з першых краін ён наведае Беларусь», – адзначыў ён.


Зазначым, што Мадура быў адным з нямногіх сусветных лідараў, хто павіншаваў Лукашэнку з «перамогай» на прэзідэнцкіх выбарах 2020 году.
Пасля смерці дыктатара Уга Чавэса і абвалу цэнаў на нафту ў Венесуэле пачаўся працяглы эканамічны і палітычны крызіс, з 2014 года трывалі масавыя пратэсты. На пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах у 2018 годзе дзейны кіраўнік Венесуэлы Нікаляс Мадура абвясціў сябе пераможцам, але апазіцыя і шэраг дэмакратычных дзяржаваў не прызналі выбары. У 2019 годзе спікер Нацыянальнай асамблеі Хуан Гуаідо заявіў, што Мадура не з’яўляецца законна выбраным прэзідэнтам, і абвясціў сябе кіраўніком дзяржавы – пачалася двоеўладдзе, якое, тым не менш, не прывяло да сыходу Мадура.
28 ліпеня 2024 году ў Венесуэле маюць адбыцца новыя прэзідэнцкія выбары. Галоўных апазіцыйных кандыдатаў да ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі ўлады не дапусцілі.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10