навіны

Офіс Святланы Ціханоўскай праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі Microsoft, Google, Meta і TikTok

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Падымалася тэма прасоўвання беларускага кантэнту.

Офіс Святланы Ціханоўскай праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі тэхналагічных кампаніяў Microsoft, Google, Meta (Facebook, Instagram) і TikTok. Сярод асноўных заданняў – прасоўванне беларускага кантэнту і выдаленне прапаганды.
З прадстаўнікамі Google дэмакратычныя сілы абмяркоўвалі дазвол выкарыстоўваць беларускую мову на YouTube, якая цяпер забароненая: беларускамоўны ролік нельга ставіць на рэкламу. У выніку Google паабяцаў, што нарэшце пачне працу над гэтым. Таксама ішлося пра асобны сегмент для Беларусі ў межах прадуктаў Google, бо раней Беларусь была прывязаная да Расеі. У гэтым пытанні прыйшлі да высновы, што трэба стварыць асобны офіс у справе Беларусі.
Да кампаніі Meta было пытанне, што ў Facebook і Instagram з’яўляюцца прапагандысцкія ролікі. Офісу адказалі, што большасць ролікаў і акаўнты ўжо заблакаваныя.
Таксама ў Офісе Святланы Ціханоўскай дадалі: калі вы бачыце такія прапагандысцкія ролікі – паведамляйце ў чат-бот Офісу @AskOffice_Bot у Telegram, а яны будуць перадаваць іх у кампаніі, каб тыя блакаваліся.
З прадстаўніком TikTok Офіс будзе абмяркоўваць, як прасоўваць беларускія відэа, дапамагаць беларускім блогерам і медыям. Калі ў вас ёсць ідэі, што можна зрабіць у TikTok ці вы бачыце нейкія праблемы, можаце дасылаць іх у чат-бот Офісу.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: ТК / Белсат)

Telegram цалкам выдаліў праўладныя прапагандысцкія каналы «Желтые сливы» і «Ваши сливы»

навіны
З Microsoft абмяркоўвалі сэрвісы, якія маглі б дапамагчы ў працы беларускім недзяржаўным арганізацыям. Microsoft ужо дае зніжкі для беларускіх НДА, але Офіс намагаецца зрабіць дапамогу бясплатнаю.
Алена Рувіна belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10