Telegram цалкам выдаліў праўладныя прапагандысцкія каналы «Желтые сливы» і «Ваши сливы»
14.06.2022, 12:53
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: ТК / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Раней яны былі недаступныя толькі з мабільных.
Telegram цалкам выдаліў праўладныя прапагандысцкія каналы «Желтые сливы» і «Ваши сливы». Цяпер пры пераходзе ў каналы вісіць абвестка, што такога каналу не існуе, яны таксама не выдаюцца праз пошук у Telegram.
Раней каналы блакавалі некалькі разоў, і яны былі недасяжныя толькі з мабільных тэлефонаў, але заставаліся дасяжнымі з камп’ютараў і ноўтбукаў. Цяпер жа зніклі і там.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: ТК / Белсат)
Пасля чарговага блакавання беларускае Міністэрства інфармацыі патрабавала ад Google тлумачэнняў па фактах блакавання тэлеграм-каналаў «Желтые сливы» і «Ваши сливы».
Тады Міністэрства інфармацыі назвала блакаванне «абуральным актам беззаконнай цэнзуры» і скіравала адпаведны запыт у цэнтральны офіс Google. Аднак Google і Telegram – гэта зусім розныя структуры.