навіны

200 «экстрэмісцкіх фармаванняў», масавыя суды і пнеўманія ў Луцкіной. Рэпрэсіі 2 траўня

Палітзняволеная Ксенія Луцкіна. (Фота: sb.by)
Палітзняволеная Ксенія Луцкіна. (Фота: sb.by)
podpis źródła zdjęcia

У Баранавічах будуць судзіць адразу восем чалавек па «народным» артыкуле.

Рэжым Лукашэнкі наштампаваў ужо 200 «экстрэмісцкіх фармаванняў» і шукае патэнцыйных палітвязняў на мяжы з ЕЗ. Пра гэта і іншыя парушэнні правоў людзей у Беларусі ў штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.
Палітзняволеная Ксенія Луцкіна. (Фота: sb.by)
Палітзняволеная Ксенія Луцкіна. (Фота: sb.by)
У Беларусі з’явілася двухсотае «экстрэмісцкае фармаванне» – праект «Мы не Холопы». Адпаведнае рашэнне прыняла МУС 2 траўня, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Палітзняволеная Ксенія Луцкіна зноў перахварэла на пнеўманію ў калоніі. Паводле былой палітзняволенай нядаўна ў Ксеніі, якая хварэе на астму, пачалася моцная алергія на піжаму сукамерніцы з моцным пахам парфумы. Праз гэта яна пачала моцна кашляць, задыхацца і не магла спаць некалькі сутак. Ксенія захварэла на пнеўманію і яе на некаторы час змяшчалі ў санчастку.
Раней былую журналістку «Белтэлерадыёкампаніі» асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем – у яе расце пухліна ў галаўным мозгу. Яна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Удома Ксенію чакае непаўнагадовы сын.
У Баранавічах будуць судзіць адразу восем чалавек па «народным» артыкуле, то бок нібыта за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК). Гэта Каляга Канстанцін, Каласоўскі Эрык, Пацко Іван, Лаўрушчык Аляксандр, Дрык Іван, Сергіеня Павел, Філіповіч Дзмітры, Лапіч Арцём.
Справу 7 траўня ў судзе Баранавіцкага раёну і гораду Баранавічы будзе разглядаць суддзя Вікторыя Пакунова.
Напачатку вясны ў Баранавічах за ўдзел у пратэстах судзілі адразу 17 чалавек.
Па гэтым жа артыкуле 7 траўня будуць судзіць неўролага Руслана Бадамшына ў судзе Фрунзенскага раёну Менску. Працэс будзе весці суддзя Юлія Крэпская. Раней мужчыну затрымлівалі прынамсі пяць разоў пасля выбараў 2020 года.
У Менску пачалі судзіць адразу па двух крымінальных справах бізнесоўца Уладзіміра Балабановіча. Яго абвінавачваюць у «распальванні іншай сацыяльнай варожасці», а таксама ў «закліках да мер абмежавальнага характару, скіраванымі на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны». Справу разглядае суддзя Вера Галаўкова.


,,

«Дата затрымання бізнесоўца невядомая, але ёсць інфармацыя аб тым, што ў канцы студзеня Балабановіча ўключылі ў склад “экстрэмісцкага фармавання” “Трыэліт” (гэта дваровы чат таварыства ўласнікаў, які кіруе новабудоўлямі ў Менску). На той момант, верагодна, ён ужо быў за кратамі», – адзначае «Вясна».


Жыхара Пружанаў судзяць за некалькі жорсткіх каментароў у тэлеграме пра Лукашэнку і сілавікоў. Палітзняволенага Яўгена Пеляхатага абвінавачваюць па шэрагу пратэсных артыкулаў. Справу будзе разглядаць суддзя Кацярына Груда.


,,

«У судовым раскладзе пазначана, што Пеляхаты з’яўляецца асобай, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне, гэта значыць у стане непрытомнасці, або асобай, якае пакутуе на псіхічнае засмучэнне», – піша «Вясна».


Яўгена затрымалі яшчэ 1 чэрвеня 2023 года.
12 асуджаных рэйкавых партызанаў. (Крыніца: spring96.org)
«Абмеркаваныя захады для вызвалення». Азараў перадаў Кізіму спіс «беларускіх партызанаў» навіны
«Падчас затрымання супраць яго былі ўжыты “спецыяльныя сродкі і фізічная сіла”, а з працоўнага кабінета яго выводзілі ў кайданках і з мяшком на галаве», – пішуць праваабаронцы.
Тым часам працягваюць паўторна караць тых, хто ўжо ў зняволенні. Мастака Івана Вярбіцкага зноў будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Іван – мастак з Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Яго прызналі вінаватым адразу па некалькіх крымінальных артыкулах і пакаралі 8 гадамі і 1 месяцам калоніі.
«Вядома, што ў папраўчай калоніі на зняволенага гальшанца аказваўся ціск: два месяцы Івана ўтрымлівалі ў ШІЗА і ПКТ. У верасні 2021 палітвязню ўзмацнілі пакаранне і этапавалі ў магілёўскую турму №4. У 2022 годзе яго асудзілі па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк. Вынік суда пакуль невядомы. 8 траўня ў Барысаве Івана зноў будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Людміла Зінкевіч. Івану могуць дадаць яшчэ два гады зняволення», – піша «Вясна»
Сілавікі затрымалі жыхара Менску. Яго вінавацяць у тым, што нібыта пісаў «негатыўныя каментары» пра ўладу і міліцыянтаў, прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога», хадзіў на паслявыбарчыя акцыі пратэсту, а таксама даведваўся пра тое, як можна паехаць ваяваць ва Украіну.
У Бабруйску затрымалі футбольнага заўзятара. На відэа, якое сілавікі знялі пад прымусам, мужчына кажа, што ў мінулым быў удзельнікам каляфутбольнага руху бабруйскай «Белшыны», а ў 2020-ым годзе ўдзельнічаў у пратэстах, а пасля прайшоў рэгістрацыю ў чат-боте плана «Перамога».
Разам з тым сілавікі шукаюць усё новых ахвяраў для рэпрэсіяў на мяжы з краінамі ЕЗ. Праваабаронцы паведамляюць пра некалькі выпадкаў, якія адбыліся напрыканцы красавіка.
«Людзей затрымлівалі на беларуска-польскай мяжы, змяшчалі ў ІЧУ, а потым судзілі. Таксама вядома, што працягваюцца і дбайныя праверкі ўсіх украінцаў, якія перасякаюць беларускую мяжу. Відавочцы распавядаюць, што яны могуць займаць больш за шэсць гадзін у выпадку, калі грамадзян Украіны ў аўтобусе некалькі. Некаторых, якія кажуць, што едуць у Расею, наўпрост на мяжы прымушаюць набыць квіток на самалёт з Менску», – піша «Вясна».
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10