навіны

«Абмеркаваныя захады для вызвалення». Азараў перадаў Кізіму спіс «беларускіх партызанаў»

12 асуджаных рэйкавых партызанаў. (Крыніца: spring96.org)
12 асуджаных рэйкавых партызанаў. (Крыніца: spring96.org)
podpis źródła zdjęcia

«Украінскі бок запэўніў, што зробіць усё магчымае, каб вызваліць беларускіх герояў».

Кіраўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў перадаў амбасадару Украіны ў асаблівых даручэннях аб Беларусі Ігару Кізіму спіс «беларускіх партызанаў»: верагодна, для абмену.
12 асуджаных рэйкавых партызанаў. (Крыніца: spring96.org)
12 асуджаных рэйкавых партызанаў. (Крыніца: spring96.org)
Аляксандр Азараў сустрэўся з Ігарам Кізімам падчас працоўнай паездкі ва Украіну.
«Быў перададзены спіс „беларускіх партызанаў”, асуджаных рэжымам Лукашэнкі за ўдзел у акцыях на падтрыманне Украіны супраць расейскай агрэсіі.
Абмеркавалі пытанне прыняцця магчымых захадаў для вызвалення гэтых асобаў. Украінскі бок запэўніў, што зробіць усё магчымае, каб вызваліць беларускіх герояў», – паведамляе «BYPOL».
Таксама на сустрэчы абмеркавалі «магчымасці двухбаковай супрацы Украіны з беларускімі дэмакратычнымі сіламі».
Беларускія рэйкавыя партызаны з’явіліся пасля пачатку поўнамаштабнага нападу Расеі на Украіну. Спрабуючы перашкодзіць агрэсіі, яны ладзілі дыверсіі на беларускай чыгунцы, якую выкарыстоўвалі расейскія войскі.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», у «справе рэйкавых партызанаў» у Беларусі асудзілі 13 чалавек. Агульны тэрмін зняволення – 199,5 года. Затрыманні праходзілі вельмі жорстка. Напрыклад, 40-гадоваму Віталю Мельніку прастрэлілі калені.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10