навіны

Айцішніка з Глуску асудзілі на велізарны тэрмін за данаты. Хроніка рэпрэсіяў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: ostrovets.gov.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: ostrovets.gov.by)
podpis źródła zdjęcia

Агляд рэпрэсіяў за 18 чэрвеня.

Сілавікі працягваюць затрымліваць беларусаў за каментары ў сацсетках, данаты і ўдзел у пратэстах 2020 года.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: ostrovets.gov.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: ostrovets.gov.by)
Згодна з базамі «Кіберпартызанаў», айцішніку з Глуску Аляксандру Максімовічу 28 гадоў. Дата затрымання мужчыны невядомая. Суд над ім пачаўся каля трох месяцаў таму, а скончыўся 30 мая 2024 года. Максімовіча абвінавачвалі ў «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання» (арт. 361-2 КК) і «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці» (ч. 2 арт. 290-1 КК).
Папраўчая калонія № 2. Бабруйск, Беларусь. (Фота: komkur.info)
Вязням бабруйскай калоніі № 2 забаранілі чытаць кнігі з волі навіны
Максімовічу пагражала ад васьмі да дваццаці гадоў калоніі. Дакладны прысуд пакуль невядомы.
У Баранавічах сілавікі затрымалі школьнага настаўніка за каментары ў тэлеграме. Ролік з ім апублікаваў праўладны тэлеграм-канал «Першая мяжа». На міліцэйскім відэа мужчына кажа, што працуе ў «Сярэдняй школе №1». Яго затрымалі за «каментары негатыўнага зместу» пра міліцыянтаў і Аляксандра Лукашэнку.
Праўладны тэлеграм-канал «Шосты рэгіён» апублікаваў відэа аб затрыманні супрацоўніка бабруйскай ЦЭЦ. На камеру мужчына кажа, што ў 2020 годзе ў тэлеграм-чаце «Мінск-97» пісаў каментары аб «супрацоўніках АМАП і праваахоўных органаў».
Сілавікі затрымалі працаўніцу дзяржаўнай установы, якая ў 2020 годзе ўдзельнічала ў мітынгу. Ролік з ёй апублікаваў праўладны тэлеграм-канал «Кніга ДУ «БАЗА». Па якім артыкуле затрымана дзяўчына не паведамляецца. На міліцэйскім відэа дзяўчына кажа, што адзін раз была з непаўналетнім сынам на маршы, дасылала ў чат-бот «Чорнай кнігі Беларусі» звесткі пра супрацоўнікаў сваёй арганізацыі з даведніка. Таксама дзяўчына распавяла, што прайшла рэгістрацыю ў плане «Перамога» і скідала ў неназваны тэлеграм-бот «фотакарыкатуры, якія абражаюць прадстаўнікоў улады».
Суд Маскоўскага раёну Менску 28 траўня прысудзіў дырэктара студыі гуказапісу і гітарыста Алега Лядэнкі да 2,5 гадоў хатняй хіміі за грубае парушэнне парадку (частка 1 артыкула 342 КК), піша «Вясна».
Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года ў Менску. Следства лічыць, што мужчына выкарыстоўваў «у якасці пратэснай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру». Лядэнку апазналі па здымках з акцыі. Пры затрыманні ў музыкі арыштавалі гітару і тэлефон. Іх вярнулі пасля абвяшчэння прысуду.
Суд у Магілёве 13 чэрвеня разгледзеў справу супраць пяцярых мясцовых жыхароў, якіх абвінавачвалі ў грубым парушэнні парадку (частка 1 артыкула 342 КК), піша MAYDAY.
На думку суда, Андрэй Ціманін, Валерыя Іўчына, Міхаіл Пішчала, Святлана Котава і Дзяніс Котаў у жніўні і верасні ўдзельнічалі ў маршах у Менску, «выходзілі на праезную частку» і «блакіравалі рух транспарту».
Цімоніна прысудзілі да 2 гадоў калоніі, Іўчына і Котава – да 2 гадоў і 6 месяцаў хіміі, а Котаву і Пішчала – да 2 гадоў хатняй хіміі.
Суд Ленінскага раёну Магілёва. (Фота: Белсат)
У Магілёве адразу пяцярых асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020-га навіны
Па інфармацыі актывістаў, у Святланы і Дзяніса Котава ёсць маленькія дзеці.
Праўладны канал «Паўночная сталіца» апублікаваў відэа аб затрыманні жыхаркі Віцебску. На камеру яна кажа, што зрабіла цікток з інфармацыяй з канала «Краіна для жыцця». Па якім артыкуле затрымана жанчына і пра што канкрэтна быў яе цікток, не ўдакладняецца. Аўтары праўладнага канала пішуць, што міліцыі пра віцяблянку распавялі «неабыякавыя грамадзяне».
Міліцыя Астравецкага раёну за тыдзень займаецца пошукамі экстрэмізму болей, чым усімі астатнімі справамі. Гэта вынікае са статыстыкі, якую прыводзіць тг-канал раённай газеты «Астравецкая праўда».
Згодна з ім, з 10 па 16 чэрвеня ў міліцыі зарэгістравана: – 2️ дробныя дарожна-транспартныя здарэнні без пацярпелых; – 3 сямейна-бытавыя скандалы; – 1 крадзеж мабільнага тэлефона; – 2 факты вырастання алейнага маку; – 1 спроба суіцыду праз павешанне; – 10 фактаў падпіскі жыхароў раёну на экстрэмісцкія інтэрнэт-рэсурсы.
Нескладана падлічыць, што на 10 выпадкаў «экстрэмізму» прыпадае 9 выпадкаў усіх астатніх інцыдэнтаў.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10