навіны

«Белавія» карэктуе расклад у звязку з атакамі беспілотнікаў на Маскву

«Boeing 737-800» авіякампаніі «Белавія». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Nikolaiko27 / Wikimedia, CC BY-SA 4.0
«Boeing 737-800» авіякампаніі «Белавія». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Nikolaiko27 / Wikimedia, CC BY-SA 4.0
podpis źródła zdjęcia

Беларуская авіякампанія «Белавія» 28 траўня паведаміла пра магчымае карэктаванне раскладу. Звязана гэта з начнымі і ранішнімі атакамі ўкраінскіх беспілотнікаў на Падмаскоўе.

Чытайце таксама:
Сістэма паветранай абароны «Patriot». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Sean M. Worrell / US Army / Csis.org

Пакуль Трамп разважае пра вар’яцтва Пуціна, Расея нарошчвае паветраныя атакі. Што адбываецца на вайне і вакол яе

У ноч на 28 траўня ў маскоўскіх аэрапортах уводзілі абмежаванні на палёты. І хоць іх знялі, у «Шарамецьева» паведамляюць пра тое, што могуць узнікнуць складанасці з прыёмам і адпраўкай паветраных суднаў цягам усяго дня.

Часовыя абмежаванні, якія ўводзяцца аэрапортамі, так ці інакш уплываюць на расклад авіякампаніяў у цэлым. У залежнасці ад абставінаў можа змяняцца час вылету і прылёту і для рэйсаў, якія выконваюцца не толькі ў сталіцу Расеі.

Пасажыраў просяць улічваць гэтую інфармацыю. Даведацца актуальны расклад можна ў раздзеле «Табло вылету / прылёту» на сайце belavia.by. Таксама рэкамендуюць удакладніць статус свайго рэйсу перад выездам у аэрапорт.

Нагадаем, што ў Міністэрстве абароны РФ заявілі, што з 21:00 мясцовага часу 27 траўня да 7:00 28 траўня збілі і перахапілі 296 украінскіх беспілотнікаў самалётнага тыпу. Цягам ночы «Росавіяцыя» цалкам закрывала неба Масквы для самалётаў. Часовыя абмежаванні на прыём і вылет уводзілі ў аэрапортах «Унукава», «Дамадзедава», «Жукоўскі» і «Шарамецьева». Праз абмежаванні авіякампаніі «Аэрофлот» і «Победа» карэктавалі расклад.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вечаровым звароце 27 траўня паабяцаў «люстэркава адказваць на ўсе расейскія пагрозы і выклікі». Паводле яго, «яны там, у Расеі, павінны выразна адчуваць наступствы ад таго, што робяць супраць Украіны».

Расейскія войскі ў ноч на 24 траўня ўчынілі масаваны абстрэл Украіны, асноўнымі цэлямі былі Кіеў і Адэса. У выніку атакі ва ўкраінскай сталіцы налічылі 15 пацярпелых. На наступную ноч Расея выпусціла амаль 300 беспілотнікаў і сем дзясяткаў ракетаў. Агулам у выніку ўдараў загінулі 10 чалавек.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10