Банкі будуць паведамляць у падатковую аб рахунках, на якія паступіла болей 150 тысяч рублёў за год


Падатковая будзе атрымліваць паведамленні ад банкаў аб рахунках, на якія паступіла больш як 150 тысяч рублёў за год. Прынятая адпаведная пастанова № 16 «Аб прадстаўленні банкамі звестак аб наяўнасці і рэквізітах рахункаў фізічных асобаў» ад 30 красавіка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота:  drobotdeana / Freepik

Банкі будуць накіроўваць электронны дакумент праз сістэму перадачы фінансавай інфармацыі Нацыянальнага банку. Там будуць зафіксаваныя дата і час атрымання сродкаў.

Звесткі за год павінны накіроўвацца не пазней за 1 сакавіка каляндарнага года, наступнага за справаздачным. За 2023 год банкам таксама прыйдзецца падаць звесткі, але не пазней за 1 верасня 2024 года.

У суму прыходных аперацыяў не будуць уключацца вяртанне грошай у сувязі з адменай аперацыяў, крэдытныя сродкі, адсоткі банкаў паводле падпісаных дамоваў, сродкі па прыходных аперацыях, якія залічаныя для фармавання статутнага фонду арганізацыяў.

Пастанова набывае моц праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання, гэта значыць пасля таго, як з’явіцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Разбор
Контрсанкцыі і помста. Каму давядзецца плаціць болей праз змены ў падвойным падаткаабкладанні
2024.03.13 18:36

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў