Жыхарка Клецкага раёну зрабілася ахвярай інтэрнэт-ашуканцаў. У адным з мэсэнджараў яна знайшла абвестку нібыта пра інвестыцыі і ў выніку пазбавілася больш як 40 тысячаў рублёў, паведамляе МУС Беларусі.
У Менску фіксуюцца выпадкі, калі ашуканцы тэлефануюць людзям пад выглядам прадстаўнікоў энергазбыту або водаканалу. Аферысты спрабуюць завалодаць асабістымі звесткамі гараджанаў, спасылаючыся на спісы нібыта для замены лічыльнікаў. Пра гэта паведамляе менская міліцыя.
Ашуканцы прыдумляюць усё новыя спосабы падмануць людзей, у тым ліку называюцца агенцтвамі, якія запішуць на візу ці нібыта рэкламуюць тавары, а ў аб'явы дадаюць шкодныя QR-коды. Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак апавёў, якія бываюць схемы зламыснікаў.
Адзін з герояў прапагандысцкага фільму «Чужое неба» Белтэлерадыёкампаніі распавёў, як махляры пад відам прадстаўнікоў Офісу Святланы Ціханоўскай схілілі яго і ягонага знаёмага зняць сюжэт пра свае цяжкасці. Аднак імёны махляроў невядомыя, піша «Наша Ніва».
Аферысты сталі ўсё часцей тэлефанаваць людзям і сцвярджаць, што сродкі ахвяраў пераводзіліся тэрарыстам. Таксама працягвае выкарыстоўвацца схема махлярства, калі зламыснікі кажуць людзям, што іхныя блізкія трапілі ў аварыю і маюць патрэбу ў дапамозе. Такім чынам выманьваюць грошы ў асноўным у жанчын сталага веку, паведамляе прэс-служба МУС.