Naviny

Героі прапагандысцкага фільму пра пакуты ў выгнанні заявілі пра падман

img
Паказ прапагандысцкага фільму «Чужое неба» ў кінатэатры «Перамога» ў Менску. 18 сакавіка 2025 года. Фота: БелТА

Белтэлерадыёкампанія выпусціла фільм пра цяжкі лёс беларусаў у Польшчы і краінах Балтыі. Амаль усе героі стужкі цяпер за мяжою, і некаторыя з іх сцвярджаюць, што інтэрв'ю былі запісаныя нібыта на замову Офісу Святланы Ціханоўскай, каб уцекачы атрымалі фінансавую дапамогу.