Naviny

«Як бы сваімі зрабіліся». Герой прапагандысцкага фільму расказаў, як яго ашукалі

Уладзімір Лазараў
Уладзімір Лазараў. Скрыншот з фільма «Чужое неба», для якога Уладзімір сам сябе і зняў. Скрыншот: «Наша Ніва»

Адзін з герояў прапагандысцкага фільму «Чужое неба» Белтэлерадыёкампаніі распавёў, як махляры пад відам прадстаўнікоў Офісу Святланы Ціханоўскай схілілі яго і ягонага знаёмага зняць сюжэт пра свае цяжкасці. Аднак імёны махляроў невядомыя, піша «Наша Ніва».