навіны

Падача на візу, ШІ і анкетаванне: як махляры падманваюць беларусаў

ашуканцы
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com
podpis źródła zdjęcia

Ашуканцы прыдумляюць усё новыя спосабы падмануць людзей, у тым ліку называюцца агенцтвамі, якія запішуць на візу ці нібыта рэкламуюць тавары, а ў аб'явы дадаюць шкодныя QR-коды. Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак апавёў, якія бываюць схемы зламыснікаў.

QR-коды


Аферысты ствараюць падробленыя абʼявы, у якіх прапануюць аплаціць тавар праз QR-коды. Скануючы які, чалавек альбо трапляе на ашуканскі сайт, альбо ягоны смартфон пачынае спампоўваць шкодную праграму.


Лёгкія грошы


У сацыяльных сетках распаўсюджваюцца спасылкі на формы для атрымання доступу да інфармацыі пра хуткі заробак. Абяцанні лёгкіх грошай без намаганняў прымушаюць дзеяць імпульсіўна. У выніку ахвяры пазбаўляюцца грошай.


Званкі з мэтай анкетавання


У адным з апошніх выпадкаў, калі людзі перадавалі звесткі ашуканцам падчас нібыта анкетавання, зламыснікі называліся прадстаўнікамі Першага нацыянальнага каналу Беларускага радыё.


Нельга перадаваць асабістых звестак невядомым асобам, у тым ліку праз тэлефон.


Запіс на падачу візы


Зламыснікі падманваюць людзей, абяцаючы ранні запіс на падачу візы за дадатковую плату. Пад выглядам пасярэднікаў візавых цэнтраў просяць аплаціць паслугу. Камунікуюць у такім выпадку з ахвярамі звычайна праз мэсэнджары і сацыяльныя сеткі.


Фэйкавыя ШІ-сэрвісы


Зламыснікі могуць выкарыстоўваць нават чат-боты на базе штучнага інтэлекту. Калі карыстальнік задае боту пытанні, той у адказ можа запытаць пашпартныя звесткі або нумар карты нібыта для правярання асобы або надання паслуг. У выніку знікаюць звесткі і грошы.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10