навіны

На Сонцы адбыўся магутны выбліск найвышэйшага класу

Выбліск на Сонцы. Фота: Ismail Duru / Anadolu Agency via Getty Images
Выбліск на Сонцы. Фота: Ismail Duru / Anadolu Agency via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

У ноч на нядзелю, 25 траўня, на паверхні Сонца зафіксаваны магутны выбліск рэнтгенаўскага выпраменьвання класу X – найвышэйшага ў прынятай шкале. 

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на Інстытут прыкладной геафізікі, выбух адбыўся а 04:52 паводле менскага часу ў месцы групы сонечных плямаў з нумарам 4098 і доўжыўся 17 хвілінаў.

Паводле магутнасці рэнтгенаўскага выпраменьвання сонечныя выбліскі дзеляцца на пяць асноўных класаў: A, B, C, M і X. Кожны наступны клас у 10 разоў мацнейшы за папярэдні. Клас А – самы слабы (ад 10 нанават на квадратны метр), у той час як клас X можа выклікаць сур'ёзныя наступствы на Зямлі. Такія выбухі часта суправаджаюцца выкідамі сонечнай плазмы, якія, дасягаючы нашай планеты, здольныя справакаваць магнітныя буры.

Падобная прыродная зʼява ўжо назіралася некалькі дзён таму – 19 траўня. Тады адмыслоўцы адзначылі, што той выбліск не нясе пагрозы для Зямлі, бо ўзнік на ўскрайку сонечнага дыска. Паводле ацэнак навукоўцаў, толькі надзвычай моцныя выкіды маглі б дасягнуць Зямлі, а імавернасць таго, што актыўная зона, пакуль нябачная з планеты, застанецца да канца тыдня вельмі нізкая.

Эксперты папярэджваюць, што магутныя сонечныя выбліскі могуць уздзейнічаць на працу радыёсувязі, спадарожнікавай навігацыі, а таксама ўплываць на самаадчуванне людзей – асабліва тых, хто ўразлівы да зменаў геамагнітнага поля.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10