навіны

Ашуканцы ўсё часцей палохаюць беларусаў сувяззю з тэрарыстамі

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

Аферысты сталі ўсё часцей тэлефанаваць людзям і сцвярджаць, што сродкі ахвяраў пераводзіліся тэрарыстам. Таксама працягвае выкарыстоўвацца схема махлярства, калі зламыснікі кажуць людзям, што іхныя блізкія трапілі ў аварыю і маюць патрэбу ў дапамозе. Такім чынам выманьваюць грошы ў асноўным у жанчын сталага веку, паведамляе прэс-служба МУС.

Пачасціліся выпадкі, калі аферысты ў мэсэнджарах называюцца праваахоўнікамі і пераконваюць ахвяру, што з ейных рахункаў былі пераводы тэрарыстычным арганізацыям. Ахвярам прапануюць «задэклараваць» іхныя грошы і перавесці на «бяспечныя рахункі», каб нібыта не мець праблемаў з законам.

«Часам пацярпелых запалохваюць і выкарыстоўваюць як пасланцаў. Дзве замежніцы 53 і 57 гадоў, стаўшыся ахвярамі зламыснікаў, па іхным указанні прыбылі ў Беларусь, дзе бралі ўдзел у злачынных схемах і былі затрыманыя міліцыянтамі», – адзначае МУС.

Чытайце таксама:
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com

«Я б раіў звяртацца на лінію 102». Эксперт пра махляроў, якія выманьваюць грошы ў сваякоў палітвязняў

Акрамя таго, злачынцы ўсё яшчэ актыўна падманваюць людзей, сцвярджаючы, што іхныя блізкія ў небяспецы.

«Грамадзянам, у асноўным пажылым жанчынам, праз тэлефон паведамляюць ілжывую інфармацыю пра здзяйсненне іхнымі сваякамі ДТЗ, для надання тэрміновай дапамогі якім неабходная буйная сума. Пацярпелыя перадаюць гатоўку прыбыламу кур'еру», – распавядае МУС пра схемы махляроў.

Каб не трапіцца на выкруты махляроў, МУС рэкамендуе:

- калі вам патэлефанаваў незнаёмы з інфармацыяй, што сваяк стаўся вінаватым у ДТЗ, з прапановаю задэклараваць наяўныя ашчаджэнні або ўзяць у банках крэдыты і перавесці грошы на «бяспечныя рахункі» – неадкладна спыніце размову;

- памятаеце: праваахоўнікі, работнікі банкаў ды іншых устаноў не стэлефаноўваюцца з грамадзянамі ў мэсэнджарах, не прапаноўваюць браць удзел у спецаперацыях, не просяць аформіць крэдытаў;

- раскажыце сваякам сталага веку і знаёмым пра схемы махлярства, перасцеражыце іх ад перадачы грошай трэцім асобам.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10