У ваколіцах Віцебску падчас правядзення дарожных работ выявілі добра захаваны цэлы бівень маманта. Ён адправіцца ў Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, паведамляюць у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Увечары ў пятніцу 25 ліпеня і ў суботу 26 ліпеня праз залевы ў Віцебскай вобласці здарыліся падтапленні – вада настолькі падмыла глебу, што сышоў апоўзень і абрынуліся гаспадарчыя пабудовы. Акрамя таго, была разбураная аўтамабільная дарога, паведамляе МНС.
2 ліпеня візавы цэнтр Польшчы пачне працу ў Віцебску. Пра гэта паведамілі ў кампаніі «VFS Global».
Уначы на 1 траўня ратавальнікі зліквідавалі загаранне ў гандлёвым цэнтры ў Віцебску. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў Беларусі.