навіны

Z-актывістка з Віцебску патрабуе караць недатыкальных чыноўнікаў за «экстрэмізм»

Эльвіра Мірсалімава. Фота: Эльвира Мирсалимова / Facebook
Эльвіра Мірсалімава. Фота: Эльвира Мирсалимова / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Віцебская прыхільніца «расейскага свету» Эльвіра Мірсалімава, якая сама была асуджаная за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў», патрабуе пакараць «недатыкальных асобаў» за «распаўсюд экстрэмізму».

Гэтак Мірсалімава адрэагавала на тое, што віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка звярнуўся ў міліцыю з заявамі пра тое, што супрацоўнікі МУС вельмі выбарачна ўжываюць ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Пад суд з наступнымі пакараннямі трапляюць шараговыя беларусы, тады як у сацсетках «недатыкальных асобаў» – жонкі старшыні аблвыканкаму, кіраўніцы праўладнага пісьменніцкага саюзу, дырэктаркі абласнога краязнаўчага музею – таксама сустракаюцца спасылкі на «экстрэмісцкія інфармацыйныя рэсурсы», перадае «Віцебская вясна».

,,

«Я абсалютна не хачу, каб гэтыя вядомыя і ўплывовыя віцебскія людзі селі або былі аштрафаваныя, як я, мае аднадумцы ці простыя «рабацягі». Але, калі мы гаворым пра «дзяржаву ўнікальнай сацыяльнай справядлівасці», то і стаўленне да ўсіх павінна быць роўнае, незалежна ад пасады і статусу», – заявіла Эльвіра Мірсалімава.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Святкаванне Дня яднання народаў Беларусі і Расеі. Крыніца: brsm.by

«На іх і далей будуць ціснуць». Эксперты пра прэсінг прарасейскіх актывістаў у Беларусі

навіны

Прыхільніца «русского мира» і Z-актывістка не саромеецца казаць, што беларусы – гэта расейцы, і змагацца з праціўнікамі дыктатуры. А яшчэ яна назвала Іосіфа Сталіна вялікім дзеячам гісторыі і прапанавала паставіць яму помнік у Беларусі. Аднак гэта не перашкодзіла ёй у лютым 2024 года быць асуджанай за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі і прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі. Пасля гэтага яна трапіла ў базу «Беспарадкі».

Мірсалімава распавядала, што двое содняў правяла ў ізалятары часовага ўтрымання за ілюстрацыйныя фотаздымкі «да антынацысцкіх і антызмагарскіх» допісаў. Яе да трэцяй гадзіны ночы трымалі ў кайданках за спінаю, праз што страцілася адчувальнасць скуры на адной руцэ. Адзін з супрацоўнікаў органаў назваў «палітычнай прастытуткай», з чаго смяяліся астатнія міліцыянты. Да таго ж яе аштрафавалі на 2600 рублёў за публікацыі ў сеціве.

Вольгу Бондараву прыфоташопілі да дзвярэй ГУБАЗіКа, на фоне якіх сілавікі здымалі «пакаяльныя» відэа. Крыніца: @bgmedia_site / Х

«Не я, не мы Вольга Бондарава». Як у сеціве рэагуюць на затрыманне прапагандысткі

навіны

Пры гэтым Мірсалімава заўсёды падкрэслівала, што яе судзілі за тое ж, што і «змагароў», а яна не належыць да апазіцыі, таму таму чакала больш лаяльнага стаўлення.

Пры гэтым Мірсалімава не адзіная праціўніца дэмакратычных сілаў, асуджаная ў Беларусі. Яна сама адзначала, што летась сустрэла ў Віцебску «публічнага чалавека ў горадзе» – прадзяржаўнага «ябацьку», які адбыў 15 содняў за «экстрэмізм». Сёлета ж 26 сакавіка пакаралі соднямі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» самую заўважную прарасейскую актывістку ў Беларусі Вольгу Бондараву. 31 сакавіка стала вядома, што арыштаваны таксама за распаўсюд экстрэмізму паплечнік Мірсалімавай Сяргей Лашкоў. Муж Бондаравай у размове з блогерам Андрэем Павуком адзначыў, што «шчымяць усіх», маючы на ўвазе людзей, погляды якіх блізкія да поглядаў ягонай жонкі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10