навіны

Медыі: Імаверна затрыманы ўладальнік згарэлага ГЦ «Беларусь»

Віктар Вялюга. Фота: viciebsk.cc
Віктар Вялюга. Фота: viciebsk.cc
podpis źródła zdjęcia

Міліцыя паведаміла пра затрыманне работнікамі крымінальнага вышуку некалькіх чалавек паводле падазрэння ў парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі ў сувязі з пажарам у гандлёвым цэнтры «Беларусь» у Віцебску. Сярод іх можа быць і ўладальнік згарэлага ГЦ.

Пажар у гандлёвым цэнтры «Беларусь». Фота: vitvesti.by
«Беларусь» у агні. У Віцебску патушылі моцны пажар у гандлёвым цэнтры навіны

Паводле МУС, пасля нарады адносна пажару міністр унутраных справаў Іван Кубракоў наведаў Першамайскі РАУС у Віцебску, дзе былі асобы, затрыманыя паводле гэтай справы. Іхныя імёны і пасады не паведамляюцца. Аднак на аператыўным відэа затрымання фігуруе чалавек у кайданках, апрануты ў тую ж вопратку, што і ўладальнік гандлёвага цэнтру Віктар Вялюга падчас наведвання пажарышча, адзначаюць «Народныя навіны Віцебска».

13 снежня ў гандлёвым цэнтры «Беларусь» адбыўся пажар. Адтуль эвакуявалі больш як 200 асобаў, работнікі МНС пры дапамозе вышыннай тэхнікі выратавалі шэсць чалавек і чацвярых вывелі з памяшканняў пры дапамозе масак. Плошча пажару склала 2000 квадратных метраў. Яго давялося тушыць пяць гадзінаў з удзелам 90 супрацоўнікаў МНС. У выніку пажару пацярпелі 20 асобаў, з іх адна жанчына ў рэанімацыі.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле частцы 2 артыкулу 304 КК («Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, што пацягнула праз неасцярожнасць прычыненне шкоды ў буйным памеры»). Пры гэтым кіраўнік лукашэнкаўскай адміністрацыі Дзмітрый Крутой заявіў 16 снежня, што справа можа быць перакваліфікавана на больш цяжкія артыкулы.

Крутой адзначыў, што ад арандатараў ГЦ «Беларусь» паступалі скаргі, аднак на іх ніхто не рэагаваў. Таму гэтыя пытанні будуць дэталёва вывучацца. Было агучана, што паўставалі праблемы з сістэмаю электразабеспячэння аб’екту, шматлікімі несанкцыянаванымі перапланаваннямі крамаў, дзе працавалі арандатары, а таксама парушэннямі ў фінансава-эканамічнай дзейнасці. Чыноўнік назваў недапушчальным той факт, што цягам доўгіх гадоў, асабліва пасля 2020-га, калі ў гэтым цэнтры ўжо адбыўся інцыдэнт з узгараннем халадзільнага абсталявання, не былі прынятыя неабходныя захады для ліквідацыі парушэнняў у сістэме пажаратушэння і належным функцыянаванні сэнсараў бяспекі.

У 2018 годзе Вялюга сцвярджаў, што пры будаўніцтве трэба выконваць пэўныя тэхнічныя ўмовы, без выканання якіх не ўдасца ўвесці будынак у эксплуатацыю. Таму ён быў упэўнены, што «такога, як у Расеі, у нас дакладна не адбудзецца».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10