навіны

«Беларусь» у агні. У Віцебску патушылі моцны пажар у гандлёвым цэнтры

Пажар у гандлёвым цэнтры «Беларусь». Фота: vitvesti.by
Пажар у гандлёвым цэнтры «Беларусь». Фота: vitvesti.by
podpis źródła zdjęcia

Пажар у гандлёвым цэнтры «Беларусь» у Віцебску ліквідаваны. Пра гэта Міністэрства надзвычайных сітуацыяў паведаміла праз 5,5 гадзінаў пасля першага паведамлення пра ўзгаранне.

Работнікі МНС пры дапамозе вышыннай тэхнікі выратавалі 6 чалавек і 4 вывелі з памяшканняў пры дапамозе масак. Эвакуявалі 215 чалавек.

Для правядзення выратавальных работ і ліквідацыі пажару было задзейнічана 21 адзінка тэхнікі і 90 работнікаў МНС. Плошча пажару склала 2000 квадратных метраў.

Падчас ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі пацярпелі два работнікі МНС. Паведамляецца, што іх жыццю і здароўю нічога не пагражае.

На месцы працуе аператыўна-следчая група. Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра арганізацыю псіхалагічную дапамогу для пацярпелых у гандлёвым цэнтры «Беларусь» і іхных сваякоў.

З прычыны ўзгарання Віцебскі гарвыканкам скасаваў святочнае шэсце Дзядоў Марозаў і іншыя святочныя мерапрыемствы ў горадзе, запланаваныя на 13 снежня.

Раней у Мінздароўя заяўлялі, што ў Віцебскім абласным шпіталі знаходзіліся шэсць пацярпелых з парэзамі, атручваннем чадным газам, апёкамі. Адзін пацярпелы ў больніцы хуткай медычнай дапамогі. Агулам ад пажару пацярпелі дзесяць асобаў, трое з іх у цяжкім стане.

Напачатку для тушэння пажару былі прыцягнутыя 12 адзінак тэхнікі і 50 ратавальнікаў. Затым іх колькасць павялічылася амаль удвая.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10