навіны

У Віцебску загінулі два міліцыянты: справа на кантролі кіраўнікоў МУС і СК

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

9 студзеня, каля 17:00, у Віцебску пры выкананні службовых абавязкаў у выніку няшчаснага выпадку загінулі двое ўчастковых інспектараў міліцыі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: mvd.gov.by

«Віцебская Вясна» раскрыла падрабязнасці смерці двух міліцыянтаў

навіны

МУС Беларусі паведамляе, што на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, высвятляюцца абставіны здарэння. Разгляд цяпер на асабістым кантролі міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова.

Дэталі здарэння, а таксама імёны і пасады загінулых не раскрываюцца. Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю! | Новости Витебска» паведамляе са спасылкай на свае крыніцы, што ў пункце аховы правапарадку працаўнік міліцыі застрэліў напарніка, потым застрэліўся сам.

Следчы камітэт паведаміў, што праводзіць правяранне паводле факту гібелі двух участковых інспектараў. Правяранне кантралюе старшыня СК Дзмітрый Гара. Згодна з ведамствам, «асноўная версія здарэння – неасцярожнае абыходжанне з агнястрэльнай зброяй». Чаму пры гэтым загінулі адразу два чалавекі, не ўдакладняецца.

Гэта далёка не першая гвалтоўная смерць сілавікоў. Альянс расследавальнікаў Беларусі вывучыў унутраныя дакументы МУС і выявіў, што з 2020 года з розных прычынаў пайшлі з жыцця як мінімум некалькі дзясяткаў сілавікоў розных чыноў і рангаў. Частка выпадкаў выглядае дзіўна. Прычыны розныя: COVID, праблемы з сэрцам, інфаркты, самагубствы, няшчасныя выпадкі. Сярод памерлых дамінуюць працаўнікі Дэпартаменту аховы Міністэрства ўнутраных справаў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10