Шуфлядка

Якія ялінкі паставілі ў Беларусі і суседзяў. Вільня зноў перамагла?

Зорка на ялінцы ў Берасці
Зорка на ялінцы ў Берасці, Беларусь. 28 лістапада 2024 года. Фота: Віялета Южакова / belarusby_official / Instagram
podpis źródła zdjęcia

Большая частка Беларусі не пабачыла снегу на каталіцкія Каляды і наўрад ці пабачыць на Новы год. Затое па ўсёй Беларусі ўжо стаяць ялінкі. «Белсат» паглядзеў, як яны выглядаюць на фоне суседніх краінаў.

Паваленая ветрам ялінка ў Заслаўі, Беларусь. Фота: Zaslavle_Online / Telegram

Моцны вецер паваліў калядныя ялінкі ў Беларусі, Літве і Польшчы

навіны

Паводле сэрвісу «Ventusky», у навагоднюю ноч у Беларусі прагназуюць тэмпературу каля нуля, на поўначы і ў цэнтральнай частцы краіны магчымыя дажджы ці мокры снег. Хоць крыху снежнага покрыва маюць шанец пабачыць на самай мяжы з Расеяй: у Горках, Мсціславе і Клімавічах. Але ж калядны і навагодні настрой – гэта не толькі снег. Гэта і навагодні канцэрт на «Белсаце», і ялінкі ўдома і на цэнтральных плошчах.


Ялінкі ставяць па абодва бакі акіяну, і нават не толькі ў хрысціянскіх краінах: у Кітаі і Японіі, Турэччыне і Эміратах… Як піша «Forbes», самая вялікая ялінка – на гары Монтэ-Інджына ў цэнтральнай Італіі. Толькі гэта не сапраўднае дрэва, а ілюмінацыя на цэлую гару, больш за 600 метраў у вышыню. Самая высокая сапраўдная ялінка Еўропы стаіць, падобна, у Страсбуры: там паставілі 30-метровую. А самая дарагая ялінка – у нямецкім Мюнхене. Яна складаецца з 2024 залатых манетаў і каштуе 5,3 млн еўраў.


Якія ялінкі ў Беларусі


Сёлета ў Беларусі ў модзе конусы.

Галоўнай у Беларусі лічыцца ялінка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Як і ў мінулыя гады, гэта конусны металёвы каркас, на які начапілі хвою і гірлянды. Галоўную ялінку сёлета запалілі раней, чым звычайна: 10 снежня.

Цырымонія запальвання ялінкі на Кастрычніцкай плошчы. Менск, Беларусь. 10 снежня 2024 года. Фота: Максім Гучак / belarusby_official / Instagram
Цырымонія запальвання ялінкі на Кастрычніцкай плошчы. Менск, Беларусь. 10 снежня 2024 года. Фота: Максім Гучак / belarusby_official / Instagram

Ялінка ўразіла не ўсіх: пішуць, «конус – гэта не ялінка», і кажуць, што на Нямізе зноў прыгажэйшая. 


Тым не менш такія конусы ставяць, падаецца, у бальшыні беларускіх гарадоў. Выглядае на тое, што стаўку робяць на ілюмінацыю:

Падобныя конусы паставілі ў Баранавічах, Барысаве, Магілёве, Пінску, Слуцку… А вось у Берасці конусы незвычайныя: галоўная ялінка гораду абвітая стужкаю, а на беразе Мухаўца – з вокнамі, як у Вільні ў 2015 годзе.

Ялінка ў Горадні, Беларусь. 19 снежня 2024 года. Фота: Леанід Шчаглоў / belarusby_official / Instagram
Ялінка ў Горадні, Беларусь. 19 снежня 2024 года. Фота: Леанід Шчаглоў / belarusby_official / Instagram

У шэрагу гарадоў ад верхавіны ялінкі нацягваюць гірлянды па коле – робяць «спадніцу» або «павуцінку». Гэтую ідэю таксама маглі запомніць з Вільні – там такое рабілі ў 2016-м. Так зрабілі, напрыклад, у Гомлі, Горадні, Лідзе, Слоніме… У Бабруйску выбралі сярэдні варыянт: конус з толькі чатырма ніткамі гірляндаў ад верхавіны.

У некаторых гарадах, як у Віцебску ці Салігорску, побач з вялікімі ялінкамі ладзяць выставы малых ялінак у розных стылях.


Больш беларускіх ялінак-конусаў – у асобным аглядзе «Белсату».


Што ва Украіне


Галоўная ялінка на Сафійскай плошчы ў Кіеве, Украіна. 6 снежня 2024 года. Фота: Віталій Кличко / Telegram
Галоўная ялінка на Сафійскай плошчы ў Кіеве, Украіна. 6 снежня 2024 года. Фота: Віталій Кличко / Telegram

Галоўная ялінка Украіны – на Сафійскай плошчы ў цэнтры Кіева. Сёлета яна цалкам белая. Як растлумачыў мэр украінскай сталіцы Віталій Клічко, чысты белы колер сімвалізуе пачатак светлага і чыстага шляху, абнаўлення. Ялінку паставілі за кошт мецэнатаў.


Ялінкі ставяць і ў іншых гарадах: напрыклад, больш традыцыйную каля Оперы ва Львове або больш крэатыўную на Дэрыбасаўскай у Адэсе

Аднак вайна не паўсюль дазваляе святкаваць на цэнтральных плошчах. Гэтак, у Харкаве трэці год запар галоўную ялінку ставяць у метро, дзе людзі могуць укрыцца падчас расейскіх абстрэлаў. А Херсон сёлета застаўся без галоўнай ялінкі праз пастаянныя абстрэлы: херсонцы толькі згадваюць ялінку ў апошні мірны год і ставяць ялінкі ўдома – для Херсону ялінкі вязуць аж з Валыні. 

А на ўездзе ў Данецкую вобласць, дзе цяпер трываюць самыя крывавыя баі, украінскія вайскоўцы паставілі ялінку з арматуры – як сімвал стойкасці і веры ў перамогу.


Тым часам у Расеі

Галоўная ялінка Расеі на Саборнай плошчы маскоўскага Крамля. Масква, Расея. 22 снежня 2024 года. Фота: Ярослав Чингаев / Mskagency.ru
Галоўная ялінка Расеі на Саборнай плошчы маскоўскага Крамля. Масква, Расея. 22 снежня 2024 года. Фота: Ярослав Чингаев / Mskagency.ru
Выява мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: nlb.by

Дзе за мяжой адсвяткаваць Каляды і Новы год па-беларуску? Спіс імпрэзаў

Шуфлядка

Галоўная ялінка Расеі – на Саборнай плошчы маскоўскага Крамля. Ялінка аздобленая класічна, мае вышыню, паводле розных звестак, ад 25 да 30 метраў. Па Маскве расставілі яшчэ мноства самых розных ялінак. Агульная рыса – ува ўсёй гэтай святочнай атмасферы не відаць, што Расея вядзе захопніцкую вайну і мае патрэбу ў жывой сіле для фронту.


Ялінку паставілі і ў прыфрантавым Белгарадзе, і нават у занятай украінскімі войскамі расейскай Суджы


Якія ялінкі ў Балтыі


Галоўная ялінка Літвы на Катэдральным пляцы. Вільня, Літва. 15 снежня 2024 года. Фота: Vilniaus miesto savivaldybė / Facebook
Галоўная ялінка Літвы на Катэдральным пляцы. Вільня, Літва. 15 снежня 2024 года. Фота: Vilniaus miesto savivaldybė / Facebook

Сярод найцікавейшых навагодніх ялінак свету нярэдка згадваюць віленскія: літоўцы часта напраўду крэатыўна аздабляюць галоўную ялінку. Сёлета сама ялінка на Катэдральным пляцы даволі звычайная, але яе атачаюць аркі, якія складваюцца ў шарык. Вакол – калядны кірмаш, побач – калядная фура, як з рэкламы «Coca Cola».

Канцэрт на адкрыцці галоўнай ялінкі. Рыга, Латвія. 30 лістапада 2024 года. Фота: Rīga / Flickr
Канцэрт на адкрыцці галоўнай ялінкі. Рыга, Латвія. 30 лістапада 2024 года. Фота: Rīga / Flickr

Між краінамі Балтыі даўно трывае нефармальнае спаборніцтва за самую прыгожую ялінку, а між Рыгай і Таллінам – яшчэ і сяброўская спрэчка пра тое, дзе раней прыдумалі ўбіраць ялінку на Каляды. Што праўда, галоўныя ялінкі ў Рызе і Таліне на тле віленскай аздобленыя сёлета даволі кансерватыўна (што не значыць «непрыгожа»). Вышэй – галоўная ялінка Латвіі, ніжэй – Эстоніі.

Кірмаш вакол галоўнай ялінкі. Таллін, Эстонія. 24 снежня 2024 года. Фота: Tallinna Strateegiakeskus / Flickr
Кірмаш вакол галоўнай ялінкі. Таллін, Эстонія. 24 снежня 2024 года. Фота: Tallinna Strateegiakeskus / Flickr

У Эстоніі, дарэчы, ёсць традыцыя: 24 снежня абвяшчаюць Калядны мір. Яшчэ з Сярэднявечча было прынята прыпыняць ваенныя дзеянні на 20 дзён, пачынаючы з дня перад Калядамі. Эстонская традыцыя, на жаль, не распаўсюдзілася на ўвесь свет: паводле Генеральнага штабу Збройных сілаў Украіны, 25 снежня ва Украіне адбыліся 217 баёў з расейскімі войскамі, Расея запусціла па гарадах Украіны пад 80 ракетаў і звыш за 100 дронаў.


Як у Польшчы


Галоўная ялінка на Замкавым пляцы Варшавы, Польшча. 4 снежня 2024 года. Фота: Ewelina Lach / Warszawa.pl
Галоўная ялінка на Замкавым пляцы Варшавы, Польшча. 4 снежня 2024 года. Фота: Ewelina Lach / Warszawa.pl

Галоўная ялінка ў сталіцы Польшчы стаіць на Замкавым пляцы Варшавы. Яна мае вышыню 27 метраў, убраная ў больш як 40 тысячаў лямпачак, каля яе светлавыя скульптуры, побач у Старым горадзе – калядны кірмаш і коўзанка. Ялінка класічная, але для жыхароў Варшавы сёлета прапанавалі незвычайны падарунак: па горадзе развесілі цацкі на ялінку з русалкай з герба Варшавы ды з варшаўскім Палацам культуры і навукі, і любы ахвочы можа бясплатна забраць сабе такую цацку, калі знойдзе. 

Ялінка на Галоўным рынку Кракава, Польшча. 15 снежня 2024 года. Фота: Estemelmo Nólemë / Flickr, CC BY 2.0
Ялінка на Галоўным рынку Кракава, Польшча. 15 снежня 2024 года. Фота: Estemelmo Nólemë / Flickr, CC BY 2.0

У Польшчы ёсць не толькі спрэчка за галоўную ялінку, але і спрэчка за званне сталіцы. Кракаў быў сталіцай Польшчы больш як 700 гадоў і дагэтуль афіцыйна завецца Каралеўскім сталічным горадам Кракаў. Адпаведна, галоўная ялінка аздобленая так, што можа паспрачацца з варшаўскай, а то і з найлепшымі ялінкамі свету


Палякі агулам любяць ставіць раскошныя калядныя ялінкі на галоўных плошчах. У Вроцлаве задаліся пытаннем: ялінка за амаль мільён злотых (каля 230 тысяч долараў). Камунальнікі ж тлумачаць: гэтую суму трэба дзяліць на два сезоны, бо калі ўсё будзе добра, тую ж ялінку паставяць у наступным годзе.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10