Shuflyadka

Выйшаў даведнік «Узнагароды Беларусі»: «Мы верым, што гэта не проста медалі і знакі»

Даведнік «Узнагароды Беларусі». Фота: Белсат
Даведнік «Узнагароды Беларусі». Фота: Белсат

Што сабою ўяўляюць узнагароды Новай Беларусі, як ордэн Усяслава Чарадзея ці Кастуся Каліноўскага, крыж Тадэвуша Касцюшкі ці медаль Ларысы Геніюш? Як яны ствараліся і навошта? Пра гэта апавядае даведнік, які выдала Геральдычная рада «Пагоня». Яго абяцаюць выкласці ў вольны доступ, а пакуль «Белсат» пазнаёміўся са зместам, а таксама паказваем шмат здымкаў сапраўдных узнагародаў.