Удзень 13 снежня ў Віцебску адбылося ўзгаранне на першым паверсе гандлёвага цэнтру «Беларусь» на вуліцы Генерала Белабародава. Дэталі здарэння паведамляюць у Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў і Мінздароўя.
Пажарныя выявілі «задымленне на першым паверсе цэнтру». Як заявілі ў МНС, былі выратаваныя 10 асобаў, яшчэ 215 чалавек эвакуяваныя.
Спачатку паведамлялася, што пажар тушылі 12 адзінак тэхнікі і 50 ратавальнікаў. Затым колькасць вырасла да 20 адзінак тэхнікі і больш як 80 работнікаў МНС.
Паводле Мінздароўя, цяпер у Віцебскім абласным шпіталі шэсць пацярпелых з парэзамі, атручаннем чадным газам, апёкамі. Адзін пацярпелы ў больніцы хуткай медычнай дапамогі. Агулам ад пажару пацярпелі дзесяць асобаў, трое з іх у цяжкім стане.
«Праводзіцца разведка па ўсіх паверхах будынку, пошукі магчымых пацярпелых і выяўленне агмянёў узгарання. Ачагоў, як мы бачым, некалькі», – паведаміў Віталь Валжанкоў, начальнік Віцебскага гарадскога аддзелу надзвычайных сітуацыяў.
Падраздзяленні МНС працягваюць працаваць на месцы інцыдэнту. Пажар лакалізаваны.
Таксама глядзіце ў сюжэце:
Якуб Хруст belsat.eu