Сёння ў Беларусі праходзіць Цэнтралізаванае тэставанне па біялогіі.
Пісаць яго будуць 29 648 абітурыентаў, паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў. Прычым 5 % (1482 асобы) абітурыентаў выказалі жаданне пісаць іспыт па-беларуску.
Раней Belsat.eu пісаў, што колькасць асобаў, якія сёлета будуць здаваць ЦТ, знізілася амаль на 10 %, калі параўноўваць з мінулым годам.
Сюжэт «Белсату» пра беларускую адукацыю
У гэтым годзе на расейскую мову запісаліся 75,4 тыс. асобаў, на беларускую – амаль 28,5 тыс., на матэматыку – 51,15 тыс., на фізіку – больш за 30 тыс., на біялогію, як і на ангельскую – больш за 29 тыс.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, паводле БелТА