У цэнтры беларускай сталіцы 10 снежня, у міжнародны Дзень правоў чалавека, затрымалі аператара «Белсату».
Алесь Зянкоў здымаў акцыю супраць хатняга гвалту, што ладзілі актывісткі руху «Маршыруй, дзетка!» на плошчы Якуба Коласа.
«Яны разышліся, а я застаўся складваць абсталяванне. Падышлі два ДПСнікі і адзін у цывільным і прапанавалі з імі праехаць у Савецкі РАУС», – адзначыў журналіст у каментары belsat.eu.
Афіцыйна яго затрымалі для высвятлення асобы.
Зараз Алесь Зянкоў знаходзіцца ў РАУС. Пратакол на яго пакуль ніякі не складалі, толькі папрасілі паказаць кадры з акцыі.
Прыблізна а 16 паводле менскага часу Алеся Зянкова адпусцілі.
МГ belsat.eu