Цеплазабеспячэнне ў Маскоўскім раёне Менску адноўлена. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Белэнерга».
«Паводле стану на 16.15 уключаныя ў працу цепламагістралі №59 і №52, адноўленае цеплазабеспячэнне ўсіх спажыўцоў», – гаворыцца ў паведамленні.
У Менску адбылася чарговая аварыя: у некаторых дамах у мікрараёне Малінаўка няма гарачай вады. Рамонтныя работы ўвечары 21 студзеня ішлі ля гандлёвага цэнтру «Максімус», што на скрыжаванні Рафіева і Ясеніна. Знікла вада і ацяпленне ў шмат якіх дамах.
Пазней увечары з’явілася афіцыйная інфармацыя ў тэлеграм-канале прадпрыемствы «Белэнерга». Там пацвердзілі, што пашкоджаная цепламагістраль № 59 дыяметрам 1000 мм на скрыжаванні вуліцаў Ясеніна і Рафіева.
Адсутнічла цеплазабеспячэнне ў дамах на вуліцах Алібегава, Бялецкага, Голубева, Громава, Гурскага, Ельскіх, Ясеніна, Міхайлоўскай, Астрожскіх, Рафіева, Сапегі, Слабадской, Тышкевічаў, Брыля, праспектах Любімава і газеты «Звязда». У многіх школах перанеслі заняткі, не было цяпла і ў некалькіх дзіцячых садках.
Таксама ацяплення не было і ў Воршы.
МГ belsat.eu