Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у эфіры «Росия 1» заявіў, што сфармаваў рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі пры неабходнасці.
«Аляксандр Рыгоравіч (Лукашэнка – рэд.) папрасіў мяне сфармаваць пэўны рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў. І я гэта зрабіў. Але мы дамовіліся таксама, што ён не будзе выкарыстаны да таго часу, пакуль сітуацыя не будзе выходзіць з-пад кантролю», – сказаў Пуцін у інтэрв’ю.
Гэта супярэчыць прагнозам палітолагаў, якія цвердзілі, што Расея не будзе дапамагаць Аляксандру Лукашэнку ўтрымліваць уладу.
У інтэрвʼю Сяргею Брылёву не было гучала пытання, як дапамагчы сотням тысячаў грамадзянаў Беларусі, якія выступаюць супраць гвалту ўласных сілавікоў і спадзяюцца на неўмяшанне расейскіх сілаў.
«Ён (рэзерв сілавікоў. – заўв. «Белсат») не будзе выкарыстаны да таго часу, пакуль сітуацыя не будзе выходзіць з-пад кантролю і калі экстрэмісцкія, я хачу гэта падкрэсліць, элементы… (…) , прыкрываючыся палітычнымі лозунгамі, не пяройдуць пэўных межаў, не пачнуць адкрытага разбою, не пачнуць падпальваць машыны, дамы, банкі, спрабаваць захопліваць адміністрацыйныя будынкі і гэтак далей».
ЮЦ Belsat.eu