У Фларыдзе ўраган «Іэн» выклікаў разбурэнні і прывёў да гібелі як мінімум 10 чалавек, паведамляе тэлерадыёкарпарацыя «BBC». Улады папярэджваюць, што канчатковая лічба ахвяр будзе больш.
Усе пацверджаныя выпадкі гібелі людзей — у паўднёва-заходніх рэгіёнах акругі Шарлот, дзе быў зафіксаваны моцны вецер.
У Фларыдзе зараз трывае маштабная пошукава-выратавальная аперацыя. Разбураны тысячы дамоў, без электрычнасці засталіся больш за 2 мільёна спажыўцоў.
Ураган выклікаў навадненні — людзі апынуліся ў пастцы ў сваіх дамах. Ратавальнікі абыходзяць кожны дом, каб пры неабходнасці аказаць дапамогу.
«Іэн» зараз рушыцца ўглыб ЗША ў бок Паўночнай і Паўднёвай Караліны.
Прэзідэнт Джо Байдэн раней абвясціў, што гэты ўраган можа стаць самым смяротным у гісторыі Фларыды «з істотнымі чалавечымі ахвярамі».
Сяргей Крот belsat.eu