Палітзняволеную візажыстку Вольгу Томіну пакаралі 2 гадамі калоніі


Вырак вынесла суддзя Ленінскага суду Менску Юлія Шут. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Вольга Томіна.
Фота: tominamakeup / Instagram

Вядомую беларускую візажыстку Вольгу Томіну затрымалі 9 сакавіка ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх»). У ейным тэлефоне сілавікі знайшлі фота і відэа з мірных акцыяў пратэсту ў Менску ў 2020 годзе.«Пакаяльнае відэа» з ёй паявілася на праўладных тэлеграм-каналах.

26 траўня суд Ленінскага раёну Менску асудзіў Вольгу Томіну да 2 гадоў калоніі

Вольга мае траіх непаўналетніх дзяцей. У Instagram на яе падпісаныя больш за паўмільёна чалавек.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў