Каля 700 асобаў, якія захраслі ў Беларусі, падалі заявы аб добраахвотным вяртанні ў іракскі Курдыстан. Пра гэта паведаміў 24 лістапада прэс-сакратар Рэгіянальнага ўраду Курдыстану Джуціяр Адзіль, піша партал Kurdistan.
«700 імігрантаў зарэгістравалі свае імёны для добраахвотнага вяртання ў Курдыстан», – сказаў ён.
Паводле яго, урад Курдыстану працягвае супрацоўнічаць з федэральным урадам Іраку, еўрапейскімі краінамі і рознымі арганізацыямі, каб вырашыць праблему мігрантаў на мяжы Беларусі з Польшчай.
Між тым на 25 лістапада быў запланаваны чарговы рэйс з Менску ў Багдад, на якім планавалася вывезці мігрантаў. Але ў раскладзе аэрапорту «Менск» ён пазначаны як адменены.
МГ belsat.eu