Сілавікі аднавілі на ягоным тэлефоне нібыта выдаленыя фота з пратэсных акцыяў.
ГУБАЗіК запісаў з мужчынам «пакаяннае» відэа, на якім затрыманы гаворыць, што ў 2020 годзе «браў удзел у несанкцыянаваных акцыях, а да нядаўняга часу быў падпісаны на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы, з якіх рабіў рэпосты». Нібыта праз гэта яго і затрымалі.
Сілавікі паведамляюць, што фотаздымкі з пратэсных маршаў чыгуначнік са свайго тэлефона выдаліў, але пасля затрымання сілавікі іх аднавілі. Таксама яны нібыта вылічылі, што нядаўна ў «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналах мужчына цікавіўся відэаролікамі пра тое, як сапсаваць чыгуначнае абсталяванне.
На затрыманага завялі справу паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Дзе цяпер мужчына, пакуль невядома, паведамляе «Вясна».
МГМ, belsat.eu