На рашэнне Цэнтральнага апарату Следчага камітэту абмежаваныя ўсе аперацыі на рахунку Беларускай асацыяцыі журналістаў, паведамляе аб’яднанне.
Цяпер супрацоўнікі асацыяцыі не могуць ні правесці плацяжы, ні папоўніць рахунак.
Ператрус у офісе БАЖ адбыўся 14 ліпеня. Прадстаўнікі ўстановы даведаліся пра яго па выламаных дзвярах, бо нікога з супрацоўнікаў нават не выклікалі.
«Мы зноў не маем доступу да пячаткі і статутных дакументаў арганізацыі», – гаворыцца ў паведамленні БАЖ. Гэта адбылося праз тое, што пасля ператрусу офіс апячаталі.
МГМ, belsat.eu