У палітзняволенага Змітра Дашкевіча і ягонай жонкі Насты раніцай 15 чэрвеня нарадзіўся сын. Пра гэта Наста Дашкевіч паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.
Хлопчыка назвалі Даніілам.
«Сёння ў 6:50 раніцы ў нас нарадзіўся сын. Поўнае імя яго будзе – Данііл. Як хацеў тата. А скарочанае – Ніл. Як хацела мама. Малыш крыху паспяшаўся з’явіцца на свет, і зараз ім нейкі час будуць апекавацца дактары. А я прыходжу ў сябе пасля аперацыі», – напісала Наста.
У сям’і Дашкевічаў гэта ўжо чацвёртае дзіцяці. Першай у 2014 годзе нарадзілася дачка Мара, у 2016 годзе нарадзіўся сын Давід, а ў 2019-м – яшчэ адна дачка, Магдалена.
Змітра Дашкевіча затрымалі 23 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 содняў паводле адміністратыўнага артыкулу, а затым затрымалі ўжо паводле крымінальнай справы за арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і перавялі ў СІЗА.
Наста Дашкевіч таксама падазраецца паводле таго ж крымінальнага артыкулу.
Алена Рувіна belsat.eu