Затрыманаму ў панядзелак 13 чэрвеня фатографу Яўгену Ярчаку прысудзілі 15 содняў арышту, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Яго абвінавацілі ў «непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі».
Яўгена затрымалі ў Менску. Пасля затрымання фотаздымкі з ператрусу і «прызнальныя паказанні» фатографа з’явіліся ў праўладных тэлеграм-каналах. На відэа Ярчак прызнаецца, што раней працаваў пазаштатным карэспандэнтам «TUT.BY» і асвятляў вулічныя акцыі. Адно з ягоных фота з пратэстаў увайшло ў спіс найлепшых паводле версіі «NY Times» за 2020 год.
Таксама сілавікі сцвярджаюць, што атрымалі доступ да ягонага фотаархіву.
Алена Рувіна belsat.eu