Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, месячная інфляцыя ў Беларусі ў красавіку склала 1,6 %. Яе тэмпы замарудзіліся ў параўнанні з сакавіцкімі 6,1 %.
Але ў гадавым вылічэнні рост коштаў працягнуў паскарацца. У выніку гадавая інфляцыя за месяц вырасла да 16,8 % у красавіку супраць 15,9 % у сакавіку.
З пачатку года кошты ў Беларусі выраслі на 11,1 %.
За месяц цэны на харчы выраслі на 3,9 %, на нехарчовыя – на 0,7 %, а на паслугі знізіліся на 1,3 %.
За год прадукты падаражэлі на 19 %, нехарчовыя тавары – на 18,6 %, а на паслугі – на 10,7 %.
ПС belsat.eu