Доктар Аляксандр Мялешка атрымаў 10 содняў арышту


Загадчыка лабараторыі генетычных біятэхналогіяў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, кандыдата біялагічных навук Аляксандра Мялешку пакаралі 10 соднямі адміністратыўнага арышту. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Свободный профсоюз».

Цяпер Аляксандр Мялешка застаецца ў ізалятары на Акрэсціна. За што яго судзілі – невядома.

Доктар быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ учора, 8 ліпеня. Таксама чэкісты затрымалі доктарку РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Юлію Жаранкову.

Аляксандр Мялешка мае 20-гадовы стаж працы, раней ён уваходзіў у кіраўнічы орган першаснай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага ў РНПЦ. Юлія Жаранкова – старшыня «пярвічкі».

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў