Стала вядома пра яшчэ аднаго падазраванага ў крымінальнай справе супраць музыкаў за выступ пад час маршу 16 жніўня. Крымінальную справу завялі супраць Змітра Шыманскага, дудара, які грае ў розных гуртах.
Змітра Шыманскага затрымалі на святкаванні дня народзінаў Надзеі Калач. Музыку арыштавалі на 15 дзён. Цяпер яго вінавацяць у выступе музыкаў на менскім маршы пратэсту 16 жніўня 2020 года – гэта назвалі «Арганізацыяй і падрыхтоўкай дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК РБ). У справе таксама абвінавачванне агучылі музыкам гурта «Irdorath».
Зміцер Шыманскі 15 гадоў грае на дудзе і іншых інструментах у розных гуртах, у ліку якіх «Всё_Crazy», «Ліцвінскі хмель», «Cornu Copia» і іншыя.
СК belsat.eu