Іракскія дыпламаты сочаць за развіццём сітуацыі на беларуска-літоўскай мяжы, дзе іхныя грамадзяне спрабуюць нелегальна патрапіць у Еўразвяз.
У амбасадзе Іраку ў Маскве сочаць за падрабязнасцямі інцыдэнту з забітым грамадзянінам Іраку на беларуска-літоўскай мяжы, гаворыцца ў заяве МЗС Іраку. Ведамства таксама заклікала сваіх грамадзянаў не рабіцца мішэнню кантрабандыстаў і гандляроў людзьмі.
Між тым за мінулыя содні ў Літве затрымалі толькі 19 нелегальных мігрантаў, а разгарнулі – больш як 300. З 29 ліпеня гэта найменшы лік затрыманых. Іх колькасць знізілася пасля рашэння МУС Літвы разгортваць мігрантаў і адпраўляць у Беларусь і ўжываць меры адпужвання, піша DELFI.
Прадстаўнік Службы аховы дзяржмяжы Рокас Пукінскас адзначыў, што інцыдэнтаў праз разгортванне памежнікамі нелегальных мігрантаў не было.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў, што 4 жніўня полацкія памежнікі сталі сведкамі «агрэсіўнага выправаджэння васьмярых мігрантаў пяццю літоўскімі сілавікамі на тэрыторыю Беларусі». Пры гэтым беларускія памежнікі не дапусцілі парушэнні дзяржаўнай мяжы. У ДПК не ўдакладнілі, як мігранты перад гэтым трапілі на літоўскі бок і ці была пры гэтым парушаная дзяржмяжа Беларусі.
У Літву праз мяжу з Беларуссю сёлета трапілі 4090 мігрантаў, пераважна з Іраку. Службовыя асобы Літвы называюць выраслі патокі незаконнай міграцыі гібрыднай агрэсіяй беларускага рэжыму.
МГ belsat.eu