У Кіеве лічаць, што канцэнтрацыя расейскіх войскаў у Беларусі недастатковая для нападу на Украіну


Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заявіў, што рызыка наступу з тэрыторыі Беларусі цяпер ацэньваецца як найменшая. Пра гэта паведамляе «Укрінфарм».

«Наступ з беларускага боку мае найменшы ўзровень рызыкі. Мы ўважліва сочым за вучэннямі, якія пачаліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, вывучаем як з дапамогай выведкі, так і з адкрытых крыніцаў…

Таму магу з упэўненасцю вам сказаць: на сёння канцэнтрацыя расейскіх войскаў для вучэнняў у Беларусі такая, што іх недастаткова для правядзення якой-небудзь наступальнай аперацыі», – сказаў Рэзнікаў падчас брыфінгу ў Прыпяці.

Міністр дадаў, што Украіна знаходзіцца ў прамым кантакце са стратэгічнымі партнёрамі і факты наконт расейскіх войскаў у Беларусі цалкам супадаюць.

Раней генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг заявіў, што Расея размясціла ў Беларусі сучаснае ўзбраенне і каля 30 тысяч вайскоўцаў. Паводле кіраўніка альянсу, гэта найбуйнейшае разгортванне войскаў РФ у Беларусі з часоў халоднай вайны.

Hавiны
«Рэспубліка Палессе», адказ Захаду і расейская дапамога для ЛДНР. Хронікі вайсковай эскалацыі
2022.01.31 20:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў