У Менскім гарадскім судзе агучылі вырак актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў: палітвязням Генадзю Фядынічу, Васілю Берасневу і Вацлаву Арэшку, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Працэс вяла суддзя Алена Папкова.
Актывісты беларускіх незалежных прафсаюзаў Генадзь Фядыніч і Васіль Бераснеў атрымалі па 9 гадоў калоніі, Вацлаў Арэшка – 8. Такі прысуд вынесла суддзя Менскага гарадскога суда Алена Папкова. Яна палічыла даказанай іхную віну ў закліках да санкцыяў, распальванні варожасці і стварэнні экстрэмісцкага фармавання.
Фядынічу і Берасневу прызначаная калонія ўзмоцненага рэжыму, Арэшку – агульнага.
Судовы працэс быў закрытым.
Усе трое прызнаныя палітвязнямі. Іх затрымалі 19 красавіка летась.
Сяргей Крот belsat.eu