Пракурор Менску пастанавіў заблакаваць сайт «Беларуская Салідарнасць», паведамляе Генеральная пракуратура ў сваім Telegram-канале. Прычыны гэтага рашэння не ўдакладняюцца.
Пракурор Менску пастанавіў заблакаваць сайт «Беларуская Салідарнасць». Адрас bielarus.net з Беларусі цяпер не адкрываецца.
У сваім паведамленні Генеральная пракуратура не тлумачыць прычыны гэтага рашэння і не называе імя пракурора, што прыняў пастанову. На сайце органу пазначана, што пракурор Менску – Алег Лаўрухін.
Раней паводле ягоных пастановаў у Беларусі заблакавалі сайт для ліставання з палітвязнямі napishi.life і партал праваабарончай ініцыятывы «Human Constanta» humanconstanta.by.
Сайт «Беларуская Салідарнасць» называе сябе «платформай Беларускага Адраджэння, формай ідэйнай лучнасці паміж беларусамі і пазіцыяй змагання з акупацыйным антыбеларускім рэжымам». Збольшага там публікуюцца выказванні і выступы лідара КХП БНФ Зянона Пазняка.
Сяргей Крот belsat.eu