У судзе Савецкага раёну Менску 4 лютага агучылі вырак бізнесоўцу Аляксандру Васілевічу, сузаснавальніку парталаў «Kyky» і «The Village», паведамляе радыё «Свабода».
Аляксандра Васілевіча вінавацілі паводле ч. 2 арт .243 КК РБ («Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў»). Суддзя Марына Фёдарава агучыла вырак – 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Аднак Васілевіча вызвалілі ў зале суда ў сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці.
У СІЗА Васілевіч правёў 1 год, 5 месяцаў і 8 дзён. Затрымалі бізнесоўца 28 ліпеня 2020 года, калі ён прыйшоў у КДБ падаць хадайніцтва аб змяненні меры стрымання Віктару Бабарыку.
У канцы жніўня 2020 года работнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю ўчынілі ператрусы ў офісе агенцтва «Vondel/Hepta», якім валодае Васілевіч. Ператрус прайшоў і ў яго ўдома, пасля чаго бізнесоўца адвезлі на допыт у ДФР.
Крымінальную справу супраць Васілевіча разглядалі ў закрытым рэжыме паводле хадайніцтва пракурора.
ГГ belsat.eu