На 4 траўня сіноптыкі абвесцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаецца моцны парывісты вецер, паведамляе «Белгідрамет».
4 траўня, у аўторак, у многіх раёнах краіны і ў сталіцы Беларусі чакаецца ўзмацненне заходняга ветру з парывамі да 15–20 м/с, папярэджваюць сіноптыкі. У сувязі з гэтым «Белгідрамет» абвесціў аранжавы ўзровень небяспекі.
3 траўня ў розных рэгіёнах Беларусі моцны вецер пашкодзіў канструкцыі, паваліў дрэвы, без электрычнасці засталіся некаторыя паселішчы.
«У Менску працаўнікі МНС у чатырох выпадках аказалі дапамогу па распілоўванні зваленых ветрам дрэваў на праезную частку і аўтамабілі», – паведамілі ў МНС.
СК belsat.eu