У Расеі выявілі супрацьзапаленчыя прэпараты і антыбіётыкі ў дзіцячым харчаванні з двух беларускіх прадпрыемстваў, паведамілі ў Рассельгаснаглядзе.
«Рассельгаснагляд у ходзе лабараторнага маніторынгу выявіў у дзіцячым харчаванні дзвюх беларускіх кампаній рэшткавы змест антыбіётыкаў і супрацьзапаленчага прэпарата», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Рэшткавая колькасць антыбіётыкаў была выяўлена ў раслінна-мясным пюрэ «Лазання з ялавічынай і агароднінай» для дзяцей ранняга ўзросту (вытворца ТАА «Белфуд Прадакшн»), вядомае пад назвай «Маленькое счастье». А таксама ў мясных кансервах «Пюрэ з ялавічыны» і «Індэйка» для харчавання дзяцей з 6 месяцаў і ранняга ўзросту вытворцы ТАА «ЛВЛ Эвалюшн», вядомых пад назвай «Ложка в ладошке».
У Рассельгаснаглядзе папярэдзілі, што, калі парушэнні будуць выяўлены паўторна, пастаўкі дзіцячага харчавання будуць абмежаваны.
Доля беларускіх вытворцаў дзіцячага харчавання на расейскім рынку апошнім часам узрасла на фоне сыходу заходніх кампаній з Расеі.
Алена Рувіна belsat.eu