«Беларускі Гаюн»: Самалёт А-50 не вярнуўся ў Мачулішчы, улады хлусяць


Прэсавая служба Міністэрства абароны, а таксама блізкі да Лукашэнкі Telegram-канал «Пул Первого» паведамляюць, што расейскім самалёт ДРЛА А-50У вылецеў з Мачулішчаў, потым патруляваў беларускую мяжу і нават суправаджаў самалёт з Лукашэнкам, які вяртаўся з Кітаю. А пасля гэтага самалёт нібыта прызямліўся ў Мачулішчах. Рэсурс «Беларускі Гаюн» піша, што гэта хлусня.

Параўнанне фотаздымкаў самалёта А-50 да і пасля выбухаў у Мачулішчах.
Фота: «Беларускі Гаюн» / Telegram

ДРЛА А-50У не вярнуўся ў Мачулішчы пасля ўзлёту. Афіцыйныя паведамленні пра аблёт межаў і суправаджэнне ім борта Лукашэнкі – хлусня, сцвярджае «Беларускі гаюн».

«Самалёт ДРЛА А-50У сапраўды ўзляцеў з аэрадрома Мачулішчы яшчэ аб 11:35 (паводле кіеўскага часу). Прапагандысцкія рэсурсы паказвалі кадры ўзлёту самалёта, але… да гэтага часу не паказалі кадраў яго пасадкі. Хоць звычайна ДРЛА застаецца ў паветры ў сярэднім 2,5–3 гадзіны за адну палётную змену», – паведамляе «Беларускі Гаюн».

А вось самалёт з Лукашэнкам прызямліўся а 17:19, праз 6 гадзінаў пасля ўзлёту А-50У з Мачулішчаў. У сярэднім ДРЛА лётае да трох гадзінаў, таму ён не мог суправаджаць борта Лукашэнкі.

«Мабыць, у іх ужо пайшоў прынцып «хлусіць напоўніцу». Бо, як мы паведамлялі раней, самалёт ДРЛА паляцеў на 325-ы авіяцыйны рамонтны завод, што ў Таганрогу, і пакінуў паветраную прастору РБ прыблізна праз 40 хвілінаў пасля ўзлёту», – сведчыць «Беларускі Гаюн».

Hавiны
«BYPOL» паказаў поўны запіс дрона-выведніка ў Мачулішчах
2023.03.02 18:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў