У французскім горадзе Рубэ на мяжы з Бельгіяй у закладнікі трапілі працаўнікі банку. Паведамляецца, што гэта мог быць дырэктар банку ды ягоная сям’я.
Паводле звестак прэфектуры паліцыі, закладнікі ў Рубэ вызваленыя. Быў забіты адзін злачынец. Яшчэ адзін нападнік арыштаваны, падае linternaute.com.
Паведамляецца, што закладнікі былі ўзятыя рабаўнікамі банку.
Падрабязнасці яшчэ высвятляюцца, але вядома, што падзеі ў Рубэ не звязаныя з шэрагам тэрактаў у Парыжы 13 лістапада, калі загінула каля 130 асобаў.
МЯ, паводле linternaute.com