Лукашэнка павіншаваў з 70-годдзем «ганаровага ўдмурта» Жэрара Дэпард'ё


Кіраўнік Беларусі ў сваім віншаванні адзначыў, што французскі актор заваяваў сэрцы шматлікіх прыхільнікаў не толькі на радзіме, але і далёка за яе межамі.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі добра ведаюць і цэняць актора.

Дэпардʼё лічыць сябе грамадзянінам свету. У 2012 ён адмовіўся ад французскага грамадзянства, а ў 2013 атрымаў расейскае. Цяпер жыве ў Сібіры, прапісаны ў Навасібірску. У інтэрвʼю выданню Le Figaro TV Magazine актор казаў, што не супраць пажыць і ў Беларусі.

У нашай краіне ён быў двойчы. У ліпені 2015 года па запрашэнню Лукашэнкі наведаў Астрашыцкі гарадок. Тады кіраўнік Беларусі навучыў Дэпардʼё касіць траву.

У лістападзе летась актор наведаў Менскі завод вінаградных він. Сёлета ўвесну разам з беларускім вытворцам ён распрацаваў новую марку напою. Што праўда, яго не прадаюць у беларускіх крамах.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў