Апеляцыі Любенчука не задаволілі, палітвязню Сацуку не даюць лекаў. Рэпрэсіі 27 студзеня


«Белсат» працягвае адсочваць факты рэпрэсіяў беларусаў рэжымам Лукашэнкі. Распавядаем, што стала вядома за 27 студзеня.

Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыі асуджанага журналіста Алеся Любенчука. Разгляд справы адбыўся яшчэ 24 студзеня, але вядома пра гэта стала толькі цяпер. Алеся Любенчука неўзабаве перавядуць у калонію.

Журналіст Алесь Любенчук.
Фота: spring96.org

Алеся Любенчука затрымалі 26 траўня ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёну. У апошнія гады Алесь шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гістарычна-культурную спадчыну Наваградчыны.

Палітвязня прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 361.1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»). «Суддзя» Алена Ананіч прызначыла палітвязню 3 гады калоніі.

Hавiны
Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю на прысуд журналіста Алеся Любянчука
2023.01.27 18:53

У лістах родным палітвязень Сяргей Сацук, які цяпер у СІЗА № 4 Магілёва, скардзіцца, што яму наўмысна не даюць патрэбных лекаў. У палітвязня пачынаюцца праблемы з сэрцам.

«Моцна захварэў, паднялася тэмпература і абвастрыўся гаймарыт. Піша, што гэтым разам прыхапіла грунтоўна. Але толькі калі адкрыўся рэзкі кашаль, лекар даў антыбіётык і нават дазволіў два дні пасцельнага рэжыму – само па сабе небывалае паслабленне», – распавядаюць родныя журналіста.

Сяргей Сацук падчас суда.
Фота: Віталь Піваварчык / БелТА

У Сяргея Сацука ў СІЗА здарыўся прыступ мярцальнай арытміі, бо для эканоміі таблетак, што заканчваюцца, ён ужывае толькі палову неабходнай дозы. Лекаў, што родныя дасылалі яму раней, адміністрацыя не аддае, хоць ён рэгулярна звяртаецца.

Hавiны
У асуджанага журналіста Сяргея Сацука пагоршылася здароўе
2023.01.27 15:34

Менскі гарадскі суд прызнаў вінаватым 38-гадовага Сяргея Бушыка паводле ч. 1 арт. 130 КК («Распальванне варожасці і разладу») і арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Прысуд палітвязню агучыла «суддзя» Святлана Чарапанава, яна прызначыла яму 2 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Сяргея Бушыка затрымалі 1 кастрычніка 2021 года паводле «справы Зельцара».

Генпракуратура накіравала ў суд «справу ўдзельнікаў злачыннай групы, абвінавачваных у тэрарызме». 18 асобаў, сярод якіх Вадзім Пракоп’еў, Дзяніс Хаміцэвіч, Ігар Чамякін, Віталь Вайцяховіч, Анастасія Вайцяховіч, Уладзіслаў Вайцяховіч, Вольга Вайцяховіч, Сяргей Лісоўскі, Аляксей Міхайлаў, Дзмітрый Невяркевіч, Эдуард Пястрак, Вольга Петух, Мікалай Рой, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Дзяніс Філончык, Павел Чыхінскі і Пётр Юркевіч,  абвінавачваюцца паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Адзін з эпізодаў справы – замах на дэпутата Алега Гайдукевіча.

Hавiны
У справе аб падпале дому Гайдукевіча ў СІЗА КДБ утрымліваюць сям’ю з чатырох чалавек
2023.01.04 11:18

Праваабаронцам стала вядомае імя чарговай ахвяры чат-рулетчыка Юрыя Комара. Сілавікі на падставе відэа правакатара схапілі жыхара Рагачова Дзмітрыя Лагуценку. Падчас размовы з правакатарам ён папрасіў ва ўкраінцаў зброю, а на пытанне Комара «Будзеш валіць ябацек?», адказаў «Так».

Дзмітрыя Лагуценку затрымалі разам з сябрам. Ім на галаву надзелі БЧБ-сцягі, а пасля прымусілі мыць імі падлогу.

Hавiны
Натрапілі на правакатара. ГУБАЗіК затрымаў двух беларусаў за выказванні ў падтрыманне Украіны
2023.01.23 17:38

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў