Гадзіннік і завушніцы за дзясяткі тысяч еўра. Якія аксесуары заўважылі ў прэс-сакратаркі Лукашэнкі?


У Наталлі Эйсмант, прэс-сакратаркі Лукашэнкі, заўважылі на руцэ дарагі гадзіннік. Яшчэ адно дарагое ўпрыгожанне – залатыя завушніцы.

Фота: allians_belarus / Telegram

Дарагія аксесуары трапілі ў сюжэт пра прэсу, якую Наталля Эйсмант дае чытаць свайму кіраўніку. Альянс расследавальнікаў Беларусі разгледзеў на руцэ прэс-сакратаркі Лукашэнкі гадзіннік Rolex Datejust 31mm. Ён каштуе ад 19 да 22,6 тысяч еўра ў залежнасці ад колькасці брыльянтаў у афармленні.

Фота: allians_belarus / Telegram

Завушніцы на Эйсмант таксама далёкія ад бюджэтных – гэта залатыя Van Cleef Sweet Alhamra з чорным оніксам. Каштуюць яны ад 2,6 да 5 тысяч еўра.

Фота: allians_belarus / Telegram

Таксама звяртае на сябе ўвагу кашміравы палантын з анімалістычным прынтам, дзіўна падобны на адзін з калекцыі Dior.

«Прапаганда беларускага рэжыму і сам Лукашэнка ўвесь час паўтараюць тэзісы аб сціпласці і непрыманні заходніх каштоўнасцяў. Выпускнікам забараняюць лімузіны і вечарынкі, як элементы раскошы, але сябе ні ў чым не абмяжоўваюць. Лозунг «Купляй беларускае» на набліжаных да дыктатара і яго сям’ю не распаўсюджваецца», – адзначаюць расследавальнікі.

А нядаўна стала вядома, якой нерухомасцю і аўтамабілямі валодаюць Наталля Эйсмант і ейны муж Іван Эйсмант, які ўзначальвае Белтэлерадыёкампанію.

План: Б
Інсайд: Эйсмант удзельнічала ў мітынгах 2006 года
2024.04.01 16:30

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў