Ва Украіне затрымалі кіраўніка кампаніі «Мотор Січ», былога акцыянера Аршанскага авіярамонтнага заводу


Служба бяспекі Украіны затрымала кіраўніка прамысловага гіганту «Мотор Січ» Вячаслава Багуслаева. Бізнесоўцу абвінавачваюць у калабарацыйнай дзейнасці і спрыянні дзяржаве-агрэсару.

Затрыманне Вячаслава Багуслаева.
Фота: SBUkr / Telegram

СБУ апублікавала доказы супрацы з РФ прэзідэнта кампаніі «Мотор Січ» Вячаслава Багуслаева. Бізнесоўцу абвінавачваюць у калабарацыйнай дзейнасці і спрыянні дзяржаве-агрэсару.

Паводле следства, нават пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Вячаслаў Багуслаеў працягваў пастаўляць рухавікі і іншыя запчасткі для расейскіх ударных верталётаў. Працаўнікі СБУ лічаць, што такім чынам прадстаўнік кампаніі фактычна падтрымліваў праціўніка і дапамагаў яму абстрэльваць украінскія гарады і вёскі.

Вячаслава Багуслаева раней неаднаразова выбіралі народным дэпутатам ад «Партыі рэгіёнаў». Ён і раней падтрымліваў Расею.

Да красавіка 2018 году ўкраінскі прадпрымальнік быў акцыянерам беларускага ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод».

Аб’ектыў
Было вашае – стала нашае. Як украінскі завод стаў беларускім
2018.07.12 22:45

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў