КДБ завяршыў расследаванне ў справе «Рабочага руху». Працоўных вінавацяць у здрадзе дзяржаве


Следчы аддзел КДБ па Гомельскай вобласці завяршыў расследаванне і перадаў у пракуратуру для накіравання ў суд крымінальную справу супраць удзельнікаў «экстрэмісцкага фармавання» «Рабочы рух».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

У справе «Рабочага руху» праходзяць 10 чалавек – былыя працаўнікі гарадзенскага «Азоту», «Нафтану», БМЗ і БЧ:

  • Сяргей Шэлест, былы апаратнік цэху «Аміяк-3» ААТ «Горадня Азот»;
  • Андрэй Пагерыла, былы слесар-рамонтнік цэху «Аміяк-3» ААТ «Горадня Азот»;
  • Уладзімір Жураўка, былы аператар ДПУ цэху «Аміяк-3» ААТ «Горадня Азот»;
  • Валянцін Цераневіч, памочнік майстра на заводзе «Хімвалакно» (уваходзіў у склад ААТ «Горадня Азот»), намеснік старшыні Беларускага незалежнага прафсаюзу «Азоту»;
  • Аляксандр Гашнікаў, працаўнік БМЗ;
  • Сяргей Дзюба, Беларуская чыгунка;
  • Ганна Аблаб, Беларуская чыгунка;
  • Аляксандр Капшуль, былы юрысконсульт ААТ «Нафтан», заводу «Палімір»;
  • Ігар Мінц, працаўнік «Нафтану»;
  • Сяргей Шамецька.

Яны абвінавачваюцца ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання (ч. 3 арт. 361-1 КК) і ў здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК). Нібыта яны хацелі зладзіць дыверсіі на прадпрыемствах, а таксама перадавалі службовую інфармацыю замежнаму прадстаўніку. Аляксандра Капшулю таксама абвінавачваюць у незаконных дзеяннях у дачыненні агнястрэльнай зброі (ч. 2 арт. 295 КК), а Шэлеста, Жураўку і Пагерылу таксама ў паклёпе (арт. 188 КК). Пагражае затрыманым да 15 гадоў зняволення.

«Падчас папярэдняга следства ўстаноўлена, што ўдзельнікі названага фармавання, акрамя ўчынення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці, ажыццяўлялі супрацьпраўную дзейнасць па зборы і наступнай перадачы замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі і іх прадстаўнікам (у тым ліку спецслужбам ЗША і Літвы) службовай інфармацыі абмежаванага характару ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь, якое непасрэдна датычыцца зробленых імі спосабаў па абыходзе мераў абмежавальнага характару (санкцый), а таксама варыянты супрацьдзеяння такім спосабам», – паведамляе прэс-служба КДБ.

Затрыманні ў справе «Рабочага руху» прайшлі ў верасні 2021 года. За некалькі дзён да гэтага КДБ прызнаў аб’яднанне «Рабочы рух» «экстрэмісцкім фармаваннем». Пазней з некалькіх фігурантаў знялі абвінавачанні.

Артыкулы
«Ворагі бачацца з усіх бакоў». За што ўлады абрынуліся на рабочых і як «не змарнаваць магчымасці»
2021.09.27 20:42

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў